1 жнiўня 2026, Субота, 16:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія дроны патапілі цеплаход «Расатама» ў Чорным моры

15
Украінскія дроны патапілі цеплаход «Расатама» ў Чорным моры
Фота: вайсковец ВМС Украіны падчас патрулявання ў Чорным моры (Getty Images)

Карабель пайшоў на дно.

Расійскі кантэйнеравоз Yanina затануў у Чорным моры пасля атакі ўкраінскіх дронаў. Судна належала кампаніі FESCO, што ўваходзіць у структуру «Расатама».

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на галіновае выданне дзяржкарпарацыі «Расатам» «Краіна Расатам», а таксама на заяву прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

Паводле інфармацыі расійскага боку, атака адбылася прыкладна за 130 марскіх міль ад Наварасійска. Два ўкраінскія беспілотнікі атакавалі цеплаход Yanina, які належыць транспартнай кампаніі FESCO, што ўваходзіць у структуру «Расатама».

Генеральны дырэктар «Расатама» Аляксей Ліхачоў заявіў, што Yanina была «звычайным мірным кантэйнеравозам», які перавозіў грамадзянскія грузы — ад прадуктаў харчавання да будаўнічых матэрыялаў.

Паводле яго слоў, пасля атрыманых пашкоджанняў судна пачало тануць, аднак усіх 17 членаў экіпажа ўдалося выратаваць.

У той жа час прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пацвердзіў паражэнне Yanina. Паводле яго слоў, украінскія вайскоўцы нанеслі ўдары па аб'ектах, якія забяспечваюць вядзенне вайны Расіяй.

«Гэтай ноччу было прымяненне мідлстрайкаў — ёсць паражэнне ў акваторыі Чорнага і Азоўскага мораў. Таксама паражаны падсанкцыйны расійскі кантэйнеравоз Yanina, які ішоў пад расійскім сцягам і меў ёмістасць больш за 100 тысяч тон. Дзякуючы дакладнасці нашых Сіл абароны ён пайшоў на дно».

Нагадаем, уначы на 1 жніўня Генеральны штаб ЗСУ паведаміў пра серыю паспяховых удараў па ваенных аб'ектах Расіі ў Крыме і ў акваторыі Чорнага мора.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках