Ці будуць адключаць таймеры на святлафорах у Мінску?
- 8.07.2026, 13:57
- 1,056
Раней таймеры адключылі ў Магілёве.
Таймеры на мінскіх святлафорах адключаць не плануецца. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні сталічнай ДАІ.
Раней стала вядома, што па ініцыятыве мясцовай ДАІ адключылі ўсе таймеры на святлафорах у Магілёве. Магілёўскія супрацоўнікі ДАІ патлумачылі гэта тым, што таймеры перашкаджаюць і пешаходам, і вадзіцелям, а таксама павялічваюць верагоднасць стварэння аварыйнай сітуацыі.
Пасля гэтага шэраг інтэрнэт-рэсурсаў паведаміў, што ДАІ вырашыла адключыць таймеры адваротнага адліку на святлафорах, але без геаграфічнай прывязкі.
— Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя інфармуе: у Мінску адключэнні святлафорных таймераў адваротнага адліку не плануюцца і рэалізоўвацца не будуць, — гаворыцца ў паведамленні ДАІ.