5 лiпеня 2026, Нядзеля, 21:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вядомы амерыканскі акцёр хутка атрымае польскае грамадзянства

1
Вядомы амерыканскі акцёр хутка атрымае польскае грамадзянства
Джэсі Айзенберг

Джэсі Айзенберг распавёў, што адчувае цесную сувязь з Цэнтральнай Еўропай і яе культурай.

Джэсі Айзенберг абвясціў, што ў хуткім часе атрымае польскае грамадзянства. Амерыканскі акцёр, сцэнарыст і рэжысёр распавёў пра гэта ў Карлавых Варах, дзе ён атрымаў прэмію прэзідэнта Міжнароднага кінафестывалю, піша «Польскае радыё».

Джэсі Айзенберг падкрэсліў, што хоча праводзіць больш часу ў Цэнтральнай Еўропе, адкуль паходзяць яго продкі.

«Я ўжо некалькі разоў працаваў тут. Здымаў фільмы ў Босніі, Харватыі, Чэхіі і, вядома, у Польшчы. Я адчуваю сябе тут як дома. Мая сям'я жыла ў гэтай частцы свету значна даўжэй, чым у Амерыцы. У пэўным сэнсе я больш чэх або паляк, чым амерыканец», — сказаў ён.

Атрымліваючы ўзнагароду на фестывалі, акцёр паведаміў, што дакладна праз тыдзень атрымае польскае грамадзянства. Падчас сустрэчы з гледачамі ён таксама ўспомніў, што спачатку яму казалі, нібыта без ведання мовы і фармальных сувязяў з Польшчай у яго няма шанцаў на грамадзянства.

Ён жартам дадаў, што ўсё змянілася толькі тады, калі ён пачаў адкрыта гаварыць у СМІ пра сваё жаданне атрымаць польскае грамадзянства.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках