У Беларусі пахаладае да +9
2- 5.07.2026, 16:37
- 2,152
Краіну астудзіць паветра з Балтыйскага мора.
У Беларусі прахалоднае надвор'е захаваецца пасля доўгіх выхадных.
Паводле дадзеных Белгідрамета, 6 ліпеня надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць прахалодная неўстойлівая паветраная маса і атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з акваторыі Балтыйскага мора.
На працягу сутак будзе воблачна з праясненнямі. Пераважную частку краіны зацягнуць аблокі, пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер будзе парывісты, паўднёва-заходняга і заходняга напрамкаў. Удзень у асобных раёнах чакаецца моцны парывісты вецер.
Уначы панядзелка тэмпература будзе ад +9 да +15 градусаў, а ўдзень паветра прагрэецца ад +17 да +23.