4 лiпеня 2026, Субота, 4:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусаў заклікалі часова адмовіцца ад пенсій

92
Беларусаў заклікалі часова адмовіцца ад пенсій

У чым сутнасць?

Сацслужбы прапануюць беларусам часова адмовіцца ад пенсій і працягваць працаваць без гэтых выплат. Сэнс — каб у будучыні павялічыць іх памер. Пра такую опцыю нагадаў Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама, піша «Зеркало».

Распавядаючы пра адкладзены выхад на заслужаны адпачынак, у камітэце ўдакладнілі: «Працягваючы працаваць без атрымання пенсіі, можна істотна павялічыць яе памер. Чалавек пры дасягненні пенсійнага ўзросту абавязкова прызначае пенсію, але, працягваючы працаваць, адмаўляецца ад яе атрымання [гэта неабходна зрабіць у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне]».

У камітэце дадалі, што памер пенсіі будзе павялічаны ў залежнасці ад таго, на які перыяд работнік адмовіўся ад выплат.

«Мінімальны перыяд — два месяцы, максімальны перыяд — не ўстаноўлены, — удакладнілі сацслужбы. — Бонусная праграма прадугледжвае павелічэнне працэнта, на які павышаецца пенсія. Так, памер пенсіі павялічыцца на 1% заробку, з якога налічваецца пенсія, — пры адмове ад атрымання выплат на два месяцы. На 6, 8, 10 і 12% такога заробку адпаведна за кожны поўны першы, другі, трэці і чацвёрты год працы. 14% — за поўны пяты і кожны наступны год працы».

Нагадаем, паводле даных за 2019 год, сярэдняя працягласць жыцця мужчын у Беларусі складала каля 64 гадоў, а жанчын — 78 гадоў. Гэта значыць, што гэта паказчык да пандэміі каранавіруса, якая магла паўплываць на яго.

Пенсійны ўзрост у Беларусі для жанчын складае 58 гадоў, а для мужчын — 63 гады.

Напісаць каментар 92

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках