4 лiпеня 2026, Субота, 18:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расійскі «Суперджэт» тэрмінова сеў у Стамбуле

Расійскі «Суперджэт» тэрмінова сеў у Стамбуле
Ілюстрацыйнае фота

Да гэтага ў самалёта сем разоў знаходзілі няспраўнасці.

Удзень 4 ліпеня Sukhoi Superjet 100 расійскай авіякампаніі «Азімут», якая нядаўна заяўляла пра крытычную сітуацыю з авіякеросінам, быў вымушаны вярнуцца ў аэрапорт Стамбула пасля ўзлёту. Як паведамілі ў Росавіяцыі, прычына тэрміновай пасадкі рэйса А46074, які павінен быў даставіць пасажыраў з Турцыі ў Мінеральныя Воды, — «тэхнічная няспраўнасць на борце». Самалёт прызямліўся без здарэнняў а 15:44 мск, гаворыцца ў паведамленні. Як піша Mash, экіпаж падаў сігнал бедства над Чорным морам. Гэта адбылося прыкладна праз 20 хвілін пасля ўзлёту, вынікае з дадзеных сэрвісу Flightradar.

У гэтага паветранага судна — Sukhoi Superjet 100-95LR, які змяшчае да 100 пасажыраў, — ужо неаднаразова выяўлялі тэхнічныя няспраўнасці, сцвярджае Shot. Толькі за 2025 год у борта выяўлялі як мінімум сем паломак. У прыватнасці, 17 верасня падчас пералёту з Мінеральных Вод у Уфу ў самалёта адмовіў адзін з гідранасосаў, з-за чаго борт ляцеў да пункта прызначэння на паніжанай вышыні. На наступны дзень яго адправілі ў новы рэйс, але ізноў выявілі паломку. У кастрычніку самалёт не змог вылецець у Ерэван. Акрамя гэтага, непаладкі здараліся на маршрутах у Ташкент, Перм і іншыя гарады.

Shot адзначае, што ў апошнія месяцы ў самалётаў «Азімута», аднаго з найбуйнейшых перавозчыкаў поўдня Расіі, які базуецца ў Растове-на-Доне, неаднаразова здараліся тэхнічныя няспраўнасці, у тым ліку адмовы рухавікоў, некарэктная праца аўтапілота і іншае. З-за гэтага пілоты былі вымушаныя перарываць падрыхтоўку да вылету, вяртацца ў аэрапорты або змяняць планы палёту. Раней у «Азімуце» паведамлялі, што «на крыле» ў кампаніі знаходзяцца 15 з 19 SSJ-100.

18 чэрвеня ў іншага SSJ-100 авіякампаніі Red Wings у палёце адарваліся капоты аднаго з рухавікоў, што стала новым сур'ёзным авіяцыйным інцыдэнтам і ўжо чацвёртым зафіксаваным выпадкам адрыву капотаў рухавікоў, а таксама другім за паўгода. У выніку самалёт вярнуўся ў аэрапорт вылету ў Екацярынбургу. Такі ж выпадак да гэтага адбыўся з самалётам Superjet авіякампаніі «Расія».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках