4 лiпеня 2026, Субота, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЧС-2026: Ліянэль Месі працягвае ўзначальваць спіс бамбардзіраў мундыялю

ЧС-2026: Ліянэль Месі працягвае ўзначальваць спіс бамбардзіраў мундыялю
Ліянэль Месі

Фарвард зборнай Аргенціны забіў сем галоў.

Фарвард зборнай Аргенціны Ліянэль Месі выйшаў наперад у спісе бамбардзіраў чэмпіянату свету-2026, піша «Прэсбол».

Капітан «альбіселесты» забіў 7 галоў.

Аргенцінцу ў спіну дыхае французскі нападнік Кіліян Мбапэ — 6 мячоў.

Фарварды Эрлінг Холанд (Нарвегія) і Гары Кейн (Англія) забілі па 5 галоў.

Чатырама галамі адзначыліся бразільскі вінгер Вінісіус Жуніёр, нападнікі Мікель Оярсабаль (Іспанія), Усман Дэмбеле (Францыя) і Ісмаіла Сар (Сенегал).

У 1/8 фіналу зборная Аргенціны згуляе супраць Егіпта. Матч адбудзецца 7 ліпеня і пачнецца ў 19:00.

ЧС-2026. Ліянэль Месі працягвае ўзначальваць спіс бамбардзіраў мундыялю

Фарвард зборнай Аргенціны Ліянэль Месі выйшаў наперад у спісе бамбардзіраў чэмпіянату свету-2026. Капітан «альбіселесты» забіў 7 галоў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках