4 лiпеня 2026, Субота, 11:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У адной з краін ЕС хочуць увесці новыя абмежаванні для беларусаў

2
У адной з краін ЕС хочуць увесці новыя абмежаванні для беларусаў

Прасунуліся ў гэтым пытанні.

Урад Эстоніі ўхваліў законапраект, які стварае магчымасць забараніць некаторым грамадзянам Беларусі і Расіі набываць нерухомасць. Падобныя абмежаванні прапануецца ўвесці для тых, хто не мае пастаяннага віду на жыхарства ў гэтай краіне. Цяпер законапраект павінен разгледзець парламент Эстоніі.

У студзені гэтага года стала вядома, што Міністэрства ўнутраных спраў Эстоніі мае намер у тэрміновым парадку падрыхтаваць папраўкі да закона аб абмежаванні набыцця нерухомасці, якія пазбавяць грамадзян Беларусі і Расіі без пастаяннага віду на жыхарства, а таксама прадпрыемствы, сапраўднымі бенефіцыярамі якіх яны з'яўляюцца, права купляць нерухомасць у Эстоніі.

Міністр унутраных спраў Ігар Таро тады заявіў, што «на фоне працяглай агрэсіі Крамля і яго сатэлітаў набыццё нерухомасці грамадзянамі Расіі і Беларусі з невядомым мінулым, якія апынуліся ў Эстоніі ненадоўга або нядаўна, уяўляе пагрозу бяспекі».

«Мы, за рэдкімі выключэннямі, забаранілі ім уезд у Эстонію і знаходжанне тут, і лагічна, што яны таксама не павінны мець права купляць тут нерухомасць, бо яе можна выкарыстоўваць для разведвальных і дыверсійных аперацый, у тым ліку, напрыклад, для падрыхтоўкі пазіцый, якія могуць быць выкарыстаныя супраць нас у крызісных сітуацыях», — адзначаў Таро, заявіўшы, што гэта «рэальная пагроза бяспецы».

Па стане на 9 студзеня ў Эстоніі пражывала 1476 грамадзян Беларусі з часовым відам на жыхарства і 1190 грамадзян Беларусі — з пастаянным, а таксама 7797 грамадзян Расіі з часовым відам на жыхарства і 70 237 грамадзян РФ з пастаянным відам на жыхарства.

Паводле даных за 2024 год, нерухомасць у Эстоніі мелі 36 359 грамадзян Расіі і 851 грамадзянін Беларусі, пры гэтым колькасць уласнікаў сярод беларусаў таксама паступова расла — у сярэднім прыкладна на сто пакупак у год.

Нагадаем, летам 2025 года Сейм Латвіі таксама прыняў закон, які забараняе грамадзянам Беларусі і Расіі купляць нерухомасць у краіне. Ён распаўсюджваецца як на фізічных, так і на юрыдычных асоб. Нерухомасць, якая ўжо знаходзіцца ва ўласнасці грамадзян абедзвюх дзяржаў, пад забарону не трапляе. Акрамя таго, забарона не распаўсюджваецца на куплю адзінага жылля, калі ў пакупніка з Расіі або Беларусі ёсць пастаянны від на жыхарства. Выключэнне таксама зроблена для маёмасці, якая атрымліваецца ў спадчыну сваякамі або прызнаецца ўласнасцю па рашэнні суда.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках