31 лiпеня 2026, Пятніца, 20:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Офіс Зяленскага папрасіў генеральнага пракурора Украіны ўзбудзіць крымінальную справу супраць Лукашэнкі

3
Офіс Зяленскага папрасіў генеральнага пракурора Украіны ўзбудзіць крымінальную справу супраць Лукашэнкі

Беларускі дыктатар дайграўся.

Офіс Прэзідэнта Украіны сапраўды накіраваў запыт у Офіс Генеральнага пракурора Украіны адносна магчымасці узбуджэння крымінальнай справы у дачыненні да беларускага дыктатара Лукашэнкі.

Гэтую інфармацыю ў каментарыі «Укрынформу» пацвердзіла кіраўніца ўпраўлення інфармацыйнай палітыкі і камунікацый Офіса Генеральнага пракурора Украіны Мар'яна Гайоўская-Каўбасюк.

«У Офісе Генеральнага пракурора 30 ліпеня 2026 года быў зарэгістраваны зварот, які паступіў з Офіса Прэзідэнта Украіны для разгляду ў межах кампетэнцыі. На цяперашні час зварот знаходзіцца на разглядзе. Па выніках яго разгляду заяўнікі будуць апавешчаныя ў вызначаным законам парадку», – адзначыла прэс-сакратарка пракуратуры.

Паводле яе слоў, на гэты момант ведамства не ўзбуджала ніякіх крымінальных спраў супраць Лукашэнкі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках