Зяленскаму патэлефанаваў віцэ-прэзідэнт ЗША Вэнс
- 31.07.2026, 19:19
- 1,812
Акрамя ракет для СПА, палітыкі закранулі яшчэ адну глабальную тэму.
Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі атрымаў «добры тэлефонны званок» ад віцэ-прэзідэнта ЗША Джэя Дзі Вэнса. Бакі абмеркавалі антыбалістычную абарону для Украіны і не толькі.
Аб гэтым распавёў Зяленскі.
«Абмеркавалі вынікі нашай нядаўняй сустрэчы з прэзідэнтам Дональдам Трампам у Вашынгтоне — станоўчай і плённай. Расійскія паветраныя ўдары па нашай краіне не спыняюцца, і СПА — а менавіта перахопнікі для Patriot супраць балістычных ракет — застаецца асноўным прыярытэтам», — адзначыў кіраўнік украінскай дзяржавы.
Прэзідэнт Украіны дадаў, што абмеркаваў з Вэнсам і наступствы поўнамаштабнай вайны для сусветных рынкаў.