«Дах абрынуўся, сцены плаўяцца»
10- 31.07.2026, 11:10
- 7,088
ва Уладзівастоку згарэў буйны склад з тэхнікай.
Раніцай 31 ліпеня ў расійскім Уладзівастоку адбыўся буйны пажар на складзе бытавой тэхнікі DNS, што месціцца на вуліцы Дняпроўскай. Першапачаткова плошча ўзгарання ацэньвалася прыкладна ў тысячу квадратных метраў, аднак потым агонь пачаў імкліва распаўсюджвацца. У выніку пажар удалося лакалізаваць на плошчы каля пяці тысяч квадратных метраў. Дах будынка поўнасцю абрынуўся, таксама адбылося аплаўленне сцен склада.
DNS — гэта буйная расійская сетка крам бытавой тэхнікі і электронікі (камп'ютары, смартфоны, бытавая тэхніка і г.д.). Штаб-кватэра знаходзіцца ва Уладзівастоку; кампанія ўваходзіць у лік найбуйнейшых рытэйлераў такога профілю ў Расіі.