29 лiпеня 2026, Серада, 14:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што думаюць навукоўцы пра «Адысэю» Крыстафера Нолана?

Што думаюць навукоўцы пра «Адысэю» Крыстафера Нолана?

Фільм выклікаў гарачыя спрэчкі сярод знаўцаў Гамера

Новая экранізацыя «Адысэі» Крыстафера Нолана стала адной з галоўных кінападзей года, сабраўшы 264,1 млн долараў у сусветным пракаце ўжо за першы ўік-энд. Аднак калі гледачы і крытыкі сустрэлі фільм з захапленнем, то сярод спецыялістаў па старажытнагрэчаскай літаратуры меркаванні падзяліліся, піша Independent (пераклад — сайт Charter97.org).

Фільм з Мэтам Дэйманам у ролі Адысея заснаваны на знакамітай паэме Гамера і распавядае пра вяртанне героя дадому пасля Траянскай вайны. Карціна ўразіла маштабам здымак у фармаце IMAX і акцёрскай гульнёй, аднак частка даследчыкаў лічыць, што рэжысёр занадта далёка адышоў ад першакрыніцы.

Прафесарка Пенсільванскага ўніверсітэта і перакладчыца «Адысэі» Эмілі Уілсан прызналася, што радуецца новай цікавасці да паэмы. «Я хачу адсвяткаваць той факт, што значна больш людзей даведаліся пра гэты твор і вярнуліся да паэмы», — сказала яна. У той жа час, на яе думку, Нолан «спрабаваў уціснуць усё, але ўпусціў тэмы, якія былі жыццёва важныя для твора».

Падобнай пазіцыі прытрымліваецца перакладчык і літаратурны крытык Даніэл Мендэльсон. Ён высока ацаніў візуальны стыль фільма, але адзначыў, што экранны Адысей страціў «хітрасць, гумар і абаянне». «Нолан проста перарабіў героя Гамера паводле ўласнага вобразу», — перакананы даследчык.

Нягледзячы на крытыку, Эмілі Уілсан рэкамендуе паглядзець фільм менавіта ў кінатэатры. Паводле яе слоў, гэта відовішчная праца, якая здольная пазнаёміць мільёны гледачоў з класічным творам і натхніць іх звярнуцца да арыгіналу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках