Пуцін з цынічнай усмешкай спытаў у ваенных маракоў, чым Расія будзе займацца пасля «СВО»
7- 28.07.2026, 12:11
- 4,072
У зале павісла ціша.
Расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы з камандуючымі флотамі РФ звярнуўся да іх з пытаннем пра тое, чым Расія зоймецца пасля заканчэння «СВО», але ніхто з прысутных яму не адказаў. Пра гэта піша Диалог.UA пасля маніторынгу расійскіх СМІ.
На сустрэчу з Пуціным сабралі камандуючых Ціхаакіянскім, Паўночным, Балтыйскім, Чарнаморскім флотамі і Каспійскай флатыліяй ВМС РФ.
Гаспадар Крамля запатрабаваў ад іх «рашуча» змагацца са спробамі захопу заходнімі краінамі танкераў расійскага «ценявога флоту».
Пуцін, цынічна ўсміхаючыся, заявіў, што «СВО» (так расійская прапаганда называе вайну супраць Украіны — заўв. рэд.) «рана ці позна скончыцца». Ён спытаў у камандуючых флотамі: «што мы (то-бок Расія — заўв. рэд.) будзем рабіць пасля «СВО»?» Ніхто з прысутных на гэтае пытанне не адказаў. А ў зале настала поўная ціша.

Сам расійскі дыктатар не даў адказу на сваё пытанне, а толькі зноў ехідна ўсміхнуўся і паглядзеў па баках. «Чым мы будзем займацца, калі скончыцца «СВО»? А гэта скончыцца рана ці позна. Нам трэба захаваць пачуццё адзінства. Я з некаторымі людзьмі сустракаюся, якія дапамагаюць вам (то-бок акупацыйнай расійскай арміі — заўв. рэд.) у тыле, працуюць. Жанчыны сеткі плятуць, дзеці рукавіцы плятуць і гэтак далей. Людзі робяць гэта ад чыстага сэрца», — заявіў Пуцін.