У Брэсцкай вобласці сёння ўключаць сірэны
1- 28.07.2026, 10:24
Жыхароў просяць захоўваць спакой.
Сёння з 12:00 да 13:00 у Брэсцкай вобласці адбудзецца плановая тэхнічная праверка сістэмы апавяшчэння насельніцтва, паведамілі ў МНС.
У гэты час будуць уключацца электрасірэны, а таксама адбудзецца перахоп УКХ/FM-вяшчання на тэрыторыі вобласці.
Жыхароў просяць захоўваць спакой: праверка плановая, ніякіх дзеянняў прадпрымаць не трэба.