Вадзіцелі паказалі рызыкоўныя абгоны на трасе ў кірунку Мінска
- 27.07.2026, 14:36
- 1,198
Рамонт дарогі — не перашкода?
Дарожныя работы ўносяць свае карэктывы ў схему руху. І так, гэта не заўсёды зручна, камфортна і звыкла, але неабходна выконваць патрабаванні разметкі і знакаў. Аднак не ўсе ўдзельнікі дарожнага руху з гэтым пагодзяцца. На форуме «Онлайнера» з’явілася відэа, на якім зафіксаваны небяспечны абгон. Давайце паглядзім.
На запісе бачна, што на трасе М3 у кірунку Мінска рухалася калона аўтамабіляў. Здавалася б, усё спакойна, але адзін вадзіцель усё ж такі наважыўся на рызыкоўны манеўр.
— Рамонт дарогі, чарада аўтамабіляў, суцэльная жоўтая лінія, скрыжаванне, знакі, насустрач фура, але яму трэба, — каментуе аўтар відэа.
— Вадзіцелю ніхто не сігналіў, але за ўвесь участак, дзе ідуць дарожныя работы, гэта быў адзіны спяшака. Усе спакойна ехалі ў калоне, — распавёў карыстальнік форуму.
На форуме было апублікавана яшчэ адно відэа ў працяг тэмы абгонаў. Гэта сітуацыя адбылася на трасе ў кірунку Лагойска.
Абстаноўка, як і на папярэднім відэа: рамонт дарогі, абмежавальнікі, адпаведныя знакі і адзін вадзіцель, які спяшаецца.
Выехаўшы на сустрэчную паласу, вадзіцель як мінімум абагнаў два аўтамабілі і ледзь не сутыкнуўся з мікрааўтобусам, за якім, дарэчы, ехаў яшчэ адзін.
— Праз некалькі кіламетраў на ўжо дазволеных 120 км/г на чатырохпалоснай дарозе праехаў міма яго. Ён ехаў вельмі спакойна: магчыма, ужо прыйшло ўсведамленне таго, што толькі што ледзь не нарабіў, — каментуе аўтар відэа.