27 лiпеня 2026, панядзелак, 14:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абвешчаны кароткі спіс прэтэндэнтаў на літаратурную прэмію за найлепшую беларускую прозу

Абвешчаны кароткі спіс прэтэндэнтаў на літаратурную прэмію за найлепшую беларускую прозу
Фота: penbelarus.org

Імёны пераможцаў стануць вядомыя 7 кастрычніка.

У дзень нараджэння Ежы Гедройца беларускі ПЭН-цэнтр апублікаваў кароткі спіс намінантаў на прэстыжную літаратурную прэмію, якая носіць імя гэтага польскага дзеяча.

«У фінал выйшлі шэсць выданняў, што адлюстроўваюць шырыню тэм, жанраў і мастацкіх падыходаў у сучаснай беларускай літаратуры», — адзначылі ў ПЭН-цэнтры.

У кароткі спіс увайшлі творы:

«Цесля жыцця» — Сяргей Дубаўцэвіч (зашыфраваны ўдзел);

«Халодныя землі» — Аляксандр Карнаўх (Gutenberg Publisher, 2025);

«Лірнік» — Аляксандр Касцюковіч (зашыфраваны ўдзел);

«Радзіна» — Збых Слупоўскі (Галіяфы, Maraton, 2025);

«Боў і мерць у Хротне» — Дзяніс Трусаў (Kamunikat.org, 2025);

«Пентаквантар» (кнігі 1 і 2) — Арцём Шуканаў (Gutenberg Publisher, 2025);

У склад журы сёлета ўвайшлі Сяргей Календа, Сяргей Дубавец, Яана Бернатовіч, Сяргей Кавалёў і Ганна Янкута.

Імёны пераможцаў стануць вядомыя 7 кастрычніка — цырымонія ўзнагароджання пройдзе ў Гданьску.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках