У Мінску прайшла моцная залева
- 24.07.2026, 19:30
- 1,240
Падтопіла некаторыя вуліцы.
Моцная залева, што прайшла ў Мінску ўдзень 24 ліпеня, падтопіла частку вуліц. Відэа са сталіцы публікуюць гарадскія паблікі і мінчукі, перадае «Зеркало».
Паводле звестак сэрвісу «Яндекс. Прабкі», вечарам 24 ліпеня на некаторых сталічных вуліцах утварыліся 9-бальныя заторы. Напружаная сітуацыя адзначалася на вуліцах Куйбышава, Якуба Коласа, Кісялёва, Сурганава, Чычэрына, Ванеева і Лейтэнанта Кіжаватава.
«У сувязі са скапленнем транспарту на вуліцах Казінца, Каржанеўскага, Кіжаватава рух грамадскага транспарту ажыццяўляецца з парушэннем графіка да 40 хвілін», — папярэдзіў «Мінсктранс».
У раёне Сеніцы прайшоў град. Пераулок Каржанеўскага падтопіла ападкамі. Град заўважылі і пад Мінскам.
Нагадаем, на 24 ліпеня Белгідрамет абвясціў жоўты ўзровень небяспекі. Прагназаваліся дажджы і навальніцы.