Дубай прыдумаў нечаканы спосаб прыцягнення турыстаў
4- 24.07.2026, 7:35
- 8,332
Ініцыятыва ўжо выклікала нямалы інтарэс.
Улады Дубая прыдумалі спосаб, які павінен дапамагчы аднавіць турыстычны паток пасля рэзкага спаду праз вайну на Блізкім Усходзе. Ідзе пра грашовае ўзнагароджанне тых, хто прывабіць турыста.
Пра гэта паведамляе The Guardian.
Вядома, што жыхарам эмірата абяцаюць бонусы на суму больш за 700 долараў, калі яны запросяць сяброў або сваякоў прыехаць на адпачынак.
Праграма A Dubai Invite
Так, Дэпартамент эканомікі і турызму Дубая запусціў праграму A Dubai Invite, у межах якой рэзідэнты Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў могуць атрымаць пакет льгот коштам больш за 3 тыс. дірхамаў (больш за 800 долараў або каля 700 еўра), калі іх сябры або сваякі прыедуць у эмірат як турысты.
У пакет уваходзяць бясплатнае пражыванне ў гатэлях, зніжкі ў рэстаранах, квіткі ў турыстычныя славутасці і іншыя спецыяльныя прапановы.
Запрошаныя госці павінны быць нерэзідэнтамі ААЭ, уехаць у краіну па турыстычнай візе і прыбыць у Дубай да 31 кастрычніка. Кожны рэзідэнт можа атрымаць да трох пакетаў узнагарод, а карыстацца імі можна да канца года.
Крызіс праз вайну
Як адзначае The Guardian, праграма стала адказам на рэзкае падзенне турыстычнага патоку. Нягледзячы на рэкордныя амаль 20 млн турыстаў у 2025 годзе, сёлета турыстычная галіна Дубая перажывае сур'ёзны крызіс пасля эскалацыі вайны паміж ЗША, Ізраілем і Іранам, якая ахапіла рэгіён Пэрсідскага заліву.
Паводле звестак выдання, пасля іранскіх ракетных і бязпілотных атак у лютым, падчас якіх былі пашкоджаны міжнародны аэрапорт Дубая і вядомыя гатэлі, горад страціў рэпутацыю бяспечнага турыстычнага напрамку.
У выніку істотна скарацілася колькасць міжнародных рэйсаў, а гатэлі сутыкнуліся з вялікімі стратамі. Некаторыя ўстановы часова закрыліся або перанеслі на гэты перыяд маштабныя рэканструкцыі.
Паралельна з дзяржаўнай праграмай турыстычны бізнес таксама пачаў стымуляваць попыт. Частка гатэляў прапануе зніжкі да 45%, бясплатныя ночы і іншыя акцыі для гасцей.
Ініцыятыва ўжо выклікала нямалы інтарэс. Паводле інфармацыі мясцовых СМІ, толькі за першыя 48 гадзін пасля запуску праграмы было пададзена больш за 10 тысяч заявак на ўдзел.