ЗША дэпартуюць беларусаў у Беліз
- 21.07.2026, 23:46
- 1,304
Валанцёрам «дакладна вядома» пра два выпадкі такой дэпартацыі «ў аднаго іміграцыйнага суддзі».
Пра пошук інфармацыі пра грамадзян Беларусі, якім іміграцыйны суд у штаце Каліфорнія (ЗША) вынес рашэнне аб дэпартацыі ў Беліз, паведаміла 21 ліпеня валанцёрская арганізацыя Byaction, перадае «Позірк».
Паведамляецца, што валанцёрам «дакладна вядома» пра два выпадкі такой дэпартацыі «ў аднаго іміграцыйнага суддзі».
Падрабязнасці не паведамляюцца.
Напрыканцы студзеня Асацыяцыя беларусаў Амерыкі паведамляла, што не менш як 7 беларусаў былі затрыманыя іміграцыйнымі службамі ЗША за дзве тыдні. Са спасылкай на даныя ініцыятывы Byaction адзначалася, што затрыманні адбыліся ў штатах Мінесота, Фларыда, Ілінойс, Аклахома і Арызона.
Паводле інфармацыі валанцёраў згаданай ініцыятывы, усе затрыманыя ўвачаваліся ў краіну больш за два гады таму, знаходзіліся ў легальным іміграцыйным працэсе. Яны былі затрыманыя падчас выпадковых праверак (спыненняў) аўтамабіляў.
Беліз — невялікая дзяржава ў Цэнтральнай Амерыцы. Мяжуе з Мексікай і Гватэмалай, на ўсходзе абмываецца Карыбскім морам.
Міграцыйная палітыка ў ЗША была ўжорстчаная пасля вяртання да ўлады Дональда Трампа, які выйграў прэзідэнцкія выбары ў 2024 годзе.