21 лiпеня 2026, aўторак, 23:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус сабраў цэлую ванну лісічак

3
Беларус сабраў цэлую ванну лісічак

Фотафакт.

Цэлую ванну лісічак сабраў жыхар Магілёва Аляксандр Ганчароў. Фотаздымак яго грыбнога «улову» апублікаваў Instagram-акаўнт «МагілёўОнлайн».

Па лісічкі мужчына накіраваўся на «свае» паляны ў Клічаўскі раён. За дзве гадзіны ён сабраў каля 15 кг грыбоў.

Раней у Інстытуце лесу Нацыянальнай акадэміі навук распавялі, што ўраджайнасць грыбоў у гэтым годзе ў Беларусі будзе набліжацца да сярэдніх шматгадовых значэнняў.

«Лісічка ў нас традыцыйна ў апошнія гады плоданасіць добра. Баравік, падбярозавік — на ўзроўні сярэдніх паказчыкаў. Пры гэтым па падбярозавіку мы прагназуем ураджайнасць нават вышэй за звычайную. А падосіновік, які вельмі патрабавальны да вады, па ўраджайнасці можа быць крыху ніжэйшы», — паведаміў расійскаму інфармацыйнаму агенцтву Sputnik Беларусь навуковы супрацоўнік сектара харчовых і лекавых рэсурсаў лесу Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ігар Махавік.

На сэрвісе Е-дастаўка 21 ліпеня цэны на беларускія лісічкі стартавалі ад 46,36 рубля за кілаграм.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках