Беларус злавіў рэкорднага амура на 21,5 кг і адпусціў
9- 21.07.2026, 20:07
- 4,764
Трафейная рыба выклікала нечуваную цікавасць у карыстальнікаў.
Паблізу вёскі Камора ў аднайменным возеры мужчына злавіў гіганцкага амура.
Ён сцвярджае, што гэта рэкорд для дадзенага вадаёма. Рыба, паводле яго слоў, важыла 21,5 кг.
Што цікава, у відэа заяўлена, што амура пасля адпусцяць, піша «Точка».
Трафейная рыба выклікала нечуваную цікавасць у карыстальнікаў. Аднак меркаванні кардынальна падзяліліся.
Некаторыя лічаць, што ўлоў нельга адпускаць і рыбу трэба з'есці, іншыя — што ўсё зрабілі правільна. Дарэчы, відэа набрала больш за 1,1 млн праглядаў у TikTok.