21 лiпеня 2026, aўторак, 23:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Школы Беларусі ў новым навучальным годзе перайдуць на лічбавы фармат

4
Школы Беларусі ў новым навучальным годзе перайдуць на лічбавы фармат

У пілотную частку праекта ўвайдуць больш за 300 школ.

Школы Беларусі ў новым навучальным годзе пачнуць працаваць у аўтаматызаванай сістэме «Электронная школа». Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве адукацыі.

У пілотную частку праекта ўвайдуць больш за 300 школ. Як патлумачылі ў ведамстве, лічбавізацыя папяровага дакументаабароту спросціць узаемадзеянне ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.

У лічбавую эру з 1 верасня ўступяць больш за 300 пілотных школ. Галоўная мэта лічбавізацыі — пазбавіць настаўнікаў ад папяровай цяганіны, адзначылі ў Міністэрстве адукацыі. Мяркуецца, што аўтаматызаваныя працэсы разгрузяць педагогаў.

Змены закрануць таксама вучняў і іх бацькоў. Для іх увядуць цэнтралізаваныя электронныя дзённікі і журналы. Адсочваць паспяховасць і наведвальнасць па іх можна будзе ў рэжыме рэальнага часу.

Школы, якія ўжо выкарыстоўваюць іншыя электронныя платформы, у новым навучальным годзе працягнуць працу ў штатным рэжыме, запэўнілі ў міністэрстве.

Пераход астатніх устаноў на электронную платформу ў міністэрстве плануюць у 2026/2027 годзе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках