Новы кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі першую размову на пасадзе правёў з Сыбігам
- 21.07.2026, 17:40
Украіна – на перадавой барацьбы за свабоду і дэмакратыю ў Еўропе.
Міністр замежных спраў у новым урадзе Вялікабрытаніі Эд Мілібэнд правёў сваю першую размову на новай пасадзе з кіраўніком МЗС Украіны Андрэем Сыбігам.
Пра гэта ён паведаміў у сацыяльнай сетцы X.
«Падкрэсліў непахісную і рашучую падтрымку народа Украіны з боку Вялікабрытаніі. Украіна – на перадавой барацьбы за каштоўнасці свабоды і дэмакратыі ў Еўропе», – адзначыў брытанскі міністр.