Відэафакт: Вадаспады і рэкі ў Мінску пасля дажджу
- 21.07.2026, 17:01
- 3,668
На сталіцу Беларусі абрынуўся лівень.
Мінчукі дзеляцца фота і відэа, зробленымі ў горадзе пасля дажджу.
«Вадаспады і рэкі ў цэнтры Мінска падчас моцнага дажджу», — піша @minsk_naiznanku у Threads.
Wyświetl w Threads
«Вельмі падабаецца Мінск. Нават у дождж весела — вада па асфальце цячэ ракой», — дзеліцца фота @eurika2013.

Судзячы па карце ападкаў, дождж і навальніца чакаюць мінчукоў і жыхароў прысталічча да самага вечара.
Сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі на 21 ліпеня з-за неспрыяльных умоў надвор'я. Паводле прагнозу спецыялістаў, днём месцамі па Беларусі чакаюцца навальніцы, моцныя дажджы і ўзмацненне ветру. Парывы могуць дасягаць 15–20 метраў у секунду.