Ці дасягне даляр «псіхалагічнай адзнакі»?
- 21.07.2026, 14:42
- 2,546
Расійскі рубель — на дне за 3,5 месяца.
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы (БВФБ) у аўторак, 21 ліпеня, даляр падаражэў, а еўра здаў пазіцыі да мінімуму за тыдзень. Тым часам расійскі рубель абрынуўся да мінімальнага значэння за 3,5 месяца.
Курсы асноўных валют па выніках таргоў 21 ліпеня:
- 1 даляр – 2,8926 рубля (+0,03%, або +0,09 капейкі ў параўнанні з 20 ліпеня),
- 1 еўра – 3,2954 рубля (-0,30%, або -1 капейка),
- 100 расійскіх рублёў – 3,6854 беларускага рубля (-0,18%, або -0,65 капейкі),
- 10 кітайскіх юаняў – 4,2807 рубля (+0,08%, або +0,33 капейкі).
Апошнім часам курс даляра вагаецца. Аднак да «псіхалагічнай адзнакі» ў 3 рублі застаецца крыху больш за 10 капеек.