«Пакласці наяўныя на картку немагчыма ўжо больш за месяц»
6- 19.07.2026, 20:35
- 6,874
Беларусы скардзяцца на працу банкаў.
Карыстальнікі Threads пішуць пра цяжкасці, з якімі сутыкнуліся з-за неякаснай працы прыкладанняў і інфакіёскаў банкаў.
«Беларусбанк», як жа вы дасталі са сваімі вечна не працуючымі інфакіёскамі ў панядзелак, суботу і нядзелю. Пакласці наяўныя на картку апрыёры немагчыма ўжо больш за месяц. Якія-небудзь скаргі, звароты — бескарысныя. Уся сістэма пераведзена на чат-ботаў», - піша bylbaborisov.
«Як вам сітуацыя з банкамі ў Беларусі? Спачатку ў мяне адвалілася прыкладанне «Альфа-Банка», цяпер я зайшла ў ВТБ — і там такая ж прыемная сітуацыя. Я ў шаленстве, бо трэба было забраць заказ з OZON, а дзякуючы высокахуткаснаму інтэрнэту ад МТС сайт проста не загружае асабісты кабінет. Прыходжу да бліжэйшага банкамата, а ён не працуе», - піша valeri.hair.expert.
«Не працаваў інтэрнэт-банкінг, хаця ўсё рабіла паводле іх інструкцыі. Напісала ў чат аператару, ён адказаў нейкую лухту. Давялося самой разбірацца», - піша christina_v1996.