У Гродне ноччу гарэла бальніца
2- 19.07.2026, 11:28
- 3,910
Эвакуявалі больш за 250 чалавек — пацыентаў і персаналу.
У Гродне ноччу ў адным з будынкаў бальніцы на вуліцы Абухава ўзнік пажар. Успыхнула адна з палат на пятым паверсе шасціпавярховага корпуса.
Спачатку людзей пачаў ратаваць сам персанал бальніцы.
Медыкі яшчэ да прыезду пажарных вывелі з палаты, якая гарэла, 5 чалавек. Гэтыя пацыенты не пацярпелі.
Супрацоўнікі МНС, выкарыстоўваючы спецыяльныя маскі, вынеслі з небяспечнай зоны яшчэ 6 чалавек.
Адначасова з тушэннем агню выратавальнікі правялі поўную эвакуацыю корпуса. З небяспечнага будынка вывелі 254 чалавек, сярод якіх было 10 дзяцей. Сярод эвакуяваных пацярпелых няма.
Пажар быў ліквідаваны. На месцы здарэння працавалі 15 адзінак спецыяльнай тэхнікі МНС. Прычыны ўзгарання высвятляюцца.