14 лiпеня 2026, aўторак, 22:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мбапэ супраць Ямаля: Іспанія і Францыя назвалі стартавыя склады на паўфінал ЧС-2026

Мбапэ супраць Ямаля: Іспанія і Францыя назвалі стартавыя склады на паўфінал ЧС-2026

Матч адбудзецца сёння і пачнецца а 22:00 па Мінску.

Зборныя Іспаніі і Францыі абвясцілі стартавыя склады на матч 1/2 фіналу чэмпіянату свету 2026 года, паведамляецца на сайце ФІФА.

З першых хвілін у складзе зборнай Іспаніі выйдуць: Унаі Сімон (брамар), Педра Порра, Аймерык Ляпарт, Паў Кубарсі, Марк Кукурэлья, Фабіян Руіс, Алекс Баэна, Родры (капітан), Дані Ольма, Ламін Ямаль і Мікель Аярсабаль.

Стартовы склад зборнай Францыі: Майк Маньян (брамар), Люка Дынь, Дайо Упамекано, Жуль Кундэ, Вільям Саліба, Арэльен Тчуамені, Адрыен Раб'ё, Усман Дэмбеле, Кіліян Мбапэ (капітан), Майкл Алісэ і Брэдлі Баркола.

Матч паўфіналу ЧС-2026 адбудзецца ў Даласе (ЗША) 14 ліпеня а 22:00 па Мінску.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках