Што цяпер адбываецца на беларускай мяжы
- 14.07.2026, 14:13
- 1,022
У чарзе на ўезд у ЕС — больш за 1100 аўто.
Больш за 1 100 адзінак транспарту чакаюць уезду ў ЕС. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі 14 ліпеня.
Паводле ДПК, найбольшыя чэргі грузавых аўтамабіляў фіксуюцца на польскім напрамку. Перад пунктам прапуску Кукурыкі (Казловічы) ў ЕС чакаюць 150 грузавікоў, перад Баброўнікамі (Бераставіцай) — 135. За суткі іх супрацоўнікі аформілі 36% транспартных сродкаў ад нормы.
Больш за 160 грузавікоў знаходзяцца перад літоўскімі памежнымі пераходамі Мядзінінкай (Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі). Іх кантралюючыя службы прынялі 19% аўтамабіляў з Беларусі.
Чарга легкавых аўтамабіляў фіксуецца перад усімі польскімі пунктамі прапуску — там налічваецца 715 аўто.