У Варшаве сустрэліся беларускія лаўрэаты Нобелеўскай прэміі
1- 14.07.2026, 14:47
- 1,084
Гістарычны здымак.
Беларускія нобелеўскія лаўрэаты Святлана Алексіевіч і Алесь Бяляцкі сустрэліся 14 ліпеня ў Варшаве.
«14 ліпеня. Варшава. Ле-шана хабаа бі Мінск!» — падпісаў здымак Бяляцкі. «У наступным годзе ў вольным Мінску» — перакладаецца фраза.
8 кастрычніка 2015 года стала вядома, што Нобелеўская прэмія па літаратуры прысуджана беларускай пісьменніцы Святлане Алексіевіч.
Творчасць Святланы Алексіевіч у Беларусі фактычна знаходзіцца пад забаронай.
Беларускі праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру 7 кастрычніка 2022 года. У гэты час ён знаходзіўся за кратамі.
