14 лiпеня 2026, aўторак, 15:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗСУ знішчылі памежны карабель расійскай ФСБ «Ізумруд»

17
ЗСУ знішчылі памежны карабель расійскай ФСБ «Ізумруд»

У 2018 годзе ён удзельнічаў у нападзе на караблі ВМС у Керчанскай пратоцы.

Ваенна-марскія сілы Украіны знішчылі памежны карабель расійскай ФСБ «Ізумруд», які 25 лістапада 2018 года ўдзельнічаў у нападзе на караблі ВМС у Керчанскай пратоцы. Сярод экіпажа ёсць загінулыя і параненыя.

Паводле даных ВМС ЗСУ, судна знішчылі марскім беспілотным дроном Sargan-3000 каля Наварасійска. Паведамляецца, што сярод экіпажа ёсць загінулыя і параненыя.

«Ізумруд» удзельнічаў у нападзе на ўкраінскія караблі ў Керчанскай пратоцы ў 2018 годзе.

ПСКР «Ізумруд» спушчаны на ваду ў 2014 годзе. Карабель быў абсталяваны верталётнай пляцоўкай. Даўжыня: 62,5 м. Водазмяшчэнне: каля 630–750 тон. Максімальная хуткасць: да 27 вузлоў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках