14 лiпеня 2026, aўторак, 13:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп падтрымаў «пякельныя» санкцыі супраць РФ

17
Трамп падтрымаў «пякельныя» санкцыі супраць РФ

У памяць пра сенатара Ліндсі Грэма.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падтрымлівае прыняцце двухпартыйнага пакета санкцый супраць Расіі ў сувязі з агрэсіяй супраць Украіны, які ініцыяваў памерлы сенатар Ліндсі Грэм. Пра гэта 13 ліпеня паведаміў CNN са спасылкай на прадстаўніка Белага дома.

10 ліпеня падчас візіту ў Кіеў Грэм заявіў, што адміністрацыя прэзідэнта ЗША пагадзілася падтрымаць законапраект аб санкцыях.

Аднак на той момант было незразумела, ці падтрымае непасрэдна Трамп законапраект, паколькі амерыканскі прэзідэнт неаднаразова настойваў на большай свабодзе дзеянняў у пытанні ўвядзення санкцый.

Паводле дадзеных CNN, падтрымка з боку Трампа можа паскорыць прыняцце дакумента ў Сенатзе.

Лідар рэспубліканскай большасці ў Сенатзе ЗША Джон Тун у панядзелак заявіў, што Белы дом цесна супрацоўнічаў з Грэмам над законапраектам аб санкцыях. У інтэрв’ю CNN ён выказаў надзею, што дакумент удасца прыняць.

Тун таксама адзначыў, што ў апошнія дні жыцця Грэма пакет санкцый быў «найважнейшым для яго дасягненнем, і гэта, безумоўна, стане для яго неверагоднай спадчынай».

Дакумент прадугледжвае магчымасць увядзення тарыфаў у дачыненні да краін, якія набываюць расійскую нафту, газ і ўран.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках