МЗС Расіі накінуўся на Сербію
5- 12.07.2026, 11:22
- 3,874
З-за выступлення старшыні Вярхоўнай Рады Украіны ў Бялградзе.
Міністэрства замежных спраў Расіі выказала незадаволенасць уладам Сербіі пасля выступлення старшыні Вярхоўнай Рады Украіны Руслана Сцяфанчука на канферэнцыі краін — кандыдатаў на ўступленне ў Еўрасаюз, якая адбылася ў Бялградзе.
У заяве, апублікаванай расійскім знешнепалітычным ведамствам, гаворыцца, што Масква абураная адсутнасцю рэакцыі сербскага боку на выступленне ўкраінскага палітыка, якое там назвалі «варожымі антырасійскімі эскападамі».
Раней Сцяфанчук выступіў на мерапрыемстве ў сталіцы Сербіі з прамовай, у якой закрануў тэму расійскай агрэсіі супраць Украіны.
Тым часам кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў, каментуючы вынікі саміту НАТА ў Анкары, дзе ўдзельнічаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, заявіў, што Масква нібыта больш не мае намеру давяраць Захаду ў пытаннях магчымaга перагаворнага працэсу.
Паводле слоў расійскага міністра, «запас дабрага стаўлення і надзей вычарпаны канчаткова».