Расійскі алігарх як прадвестнік перамен?
5- Арсеній Яцэнюк
- 12.07.2026, 10:51
- 3,840
Фота: ТАСС
Чарговае непаразуменне прыроды сучаснай Расіі.
Расійскі алігарх як прадвестнік перамен? Выданне The Economist, якое я цаню ўжо дзесяцігоддзе, апублікавала матэрыял пра расійскага алігарха Андрэя Мельнічэнка, размясціўшы яго фота на вокладцы з загалоўкам: «Чалавек, які зменіць Расію».
Навошта гэтае інтэрв'ю самому Мельнічэнку і чаму ён выдаткаваў больш за 60 гадзін на размовы з журналістам Аркадзем Астроўскім — мне абсалютна зразумела. Мільярдэр эпохі Пуціна, які знаходзіцца пад санкцыямі, квантовы фізік па адукацыі, што, як і большасць расійскіх алігархаў, зарабіў свой стан не на штучным інтэлекце або квантавых камп'ютарах, а на эксплуатацыі прыродных рэсурсаў, атрымаў унікальную магчымасць пазіцыянаваць сябе ў адным з самых аўтарытэтных сусветных выданняў як голас разуму.
Ён піша пра чатыры сцэнары будучыні Расіі: хаос, васальная залежнасць ад Захаду, васальная залежнасць ад Кітая або ператварэнне ў Паўночную Карэю. Як і Пуцін, ён гаворыць пра неабходнасць захавання расійскага суверэнітэту — магчыма, іншымі словамі, але ў межах той жа лагікі. Права The Economist — вырашаць, каго выносіць на вокладку і якія загалоўкі даваць. Маё права як чытача — ацэньваць прачытанае.
Асоба самога Мельнічэнкі мяне мала цікавіць. Хіба што ў яго маці — украінка, а ён сам — як ілюстрацыя расійскай эліты: дзесяцігоддзямі жыў у Швейцарыі, зрэдку наведваўся ў Расію паміж падарожжамі на сваёй супер'яхце, а цяпер разважае пра яе будучыню.
Але з'яўленне гэтага матэрыялу, як і яго наступнае ажыўленае абмеркаванне з галоўным рэдактарам The Economist у падкасце The Insider, мяне не раззлавала. Яно мяне расчаравала.
Не таму, што я чакаю, нібыта Мельнічэнка здольны змяніць Расію. Наўрад ці гэта хто-небудзь сур'ёзна разглядае.
Расчараоўвае іншае. Ва ўсім матэрыяле амаль няма месца найбольшай трагедыі сучаснай Еўропы — злачыннай вайне Расіі супраць Украіны. Няма размовы пра мільёны зламаных лёсаў, пра пралітую кроў, пра разбураныя гарады, пра адказнасць.
Няма маральнага вымярэння. Няма нават намёку на пакаянне або пакуты сумлення.
Тое, што там амаль няма крытыкі Пуціна, яшчэ можна растлумачыць. Страхам. Ды і наўрад ці падобнае інтэрв'ю наогул было б магчымае без маўклівай згоды расійскіх уладаў.
Найбольш жа расчароўвае іншае — чарговае непаразуменне прыроды сучаснай Расіі. Як чалавек, які шмат гадоў працуе ў сферы realpolitik, скажу простую рэч: амаральнасць і цынізм урэшце разбураюць асобу, грамадства і дзяржаву. Не варта іх легітымізаваць.
Арсеній Яцэнюк, «Фэйсбук»