12 лiпеня 2026, Нядзеля, 16:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ISW: Такога ў Расіі яшчэ не было

13
ISW: Такога ў Расіі яшчэ не было
ФОТА: MEDUZA.IO

Дэфіцыт паліва ў 78 з 83 расійскіх рэгіёнах.

У Расіі ў чэрвені прыкметна паскорыўся рост коштаў на бензін. Па ацэнцы аналітыкаў амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW), адной з прычын стала серыя ўкраінскіх удараў па нафтаперапрацоўчых прадпрыемствах і аб’ектах паліўнай інфраструктуры.

Як адзначаюць у ISW са спасылкай на даныя расійскага агенцтва «Інтэрфакс» і Расстата, у чэрвені сярэдні кошт бензіну вырас на 6,88%. Для параўнання, у маі рост коштаў склаў 0,85%, у красавіку — 0,61%, у сакавіку — 1,08%, у лютым — 0,61%, а ў студзені — 1,35%.

Паводле статыстыкі, за чэрвень бензін маркі АІ-92 падаражаў на 7,3%, АІ-95 — на 6,7%, АІ-98 — на 3,1%, а дызельнае паліва — на 7,1%.

За перыяд з чэрвеня 2025 года па чэрвень 2026-га цэны на бензін павялічыліся амаль на 20%. Для параўнання, за ўвесь 2024 год рост склаў 11,13%, а па выніках 2025 года — 10,78%.

У ISW лічаць, што рэзкае падаражанне паліва звязана з украінскімі ўдарамі па расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах, а таксама па аб’ектах захоўвання і лагістыкі, якія забяспечваюць пастаўкі паліва, у тым ліку на акупаваныя тэрыторыі Украіны. На думку аналітыкаў, сітуацыю пагоршыў традыцыйны сезонны рост попыту.

Паводле ацэнкі інстытута, дэфіцыт бензіну ўжо адчуваецца прынамсі ў 78 з 83 расійскіх рэгіёнах, а таксама на часова акупаваных тэрыторыях Украіны.

Эксперты ISW мяркуюць, што працяг удараў па аб’ектах паліўнай інфраструктуры можа яшчэ больш ускладніць становішча. На іх думку, існая расійская сістэма супрацьпаветранай абароны пакуль не здольная цалкам прадухіліць падобныя атакі, што можа прывесці да далейшага росту коштаў на паліва і стварыць дадатковыя складанасці з забеспячэннем расійскіх войскаў у тыле і ў зоне баявых дзеянняў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках