11 лiпеня 2026, Субота, 22:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лінда Носкова стала чэмпіёнкай Уімблдона-2026

Лінда Носкова стала чэмпіёнкай Уімблдона-2026
Фота: Getty Images

У фінале чэшская тэнісістка перамагла суайчынніцу Кароліну Мухову.

Чэшская тэнісістка Лінда Носкова перамагла ў суботу ў фінале жаночага адзіночнага разраду Уімблдонскага турніру суайчынніцу Кароліну Мухову у трох сэтах: 6:2, 5:7, 6:3, паведамляе BBC News.

Носковай — 21 год, яна стала самай маладой пераможцай турніру пасля іншай чэшкі, Петры Квітовай, якая сваю першую з двух перамог у Лондане здабыла ў 2011 годзе. Гэта першы трафей Носковай на турніры Вялікага шлему.

У паўфінале Носкова выбіла ўкраінку Марту Касцюк, а Мухова — амерыканку Коку Гаўф.

Носкова была пасеяная на Уімблдонскім турніры пад 9-м нумарам, 29-гадовая Мухова — пад 10-м.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках