11 лiпеня 2026, Субота, 19:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэсантнікі Узброеных Сіл Украіны разграмілі калоны расіян пад Славянскам

Дэсантнікі Узброеных Сіл Украіны разграмілі калоны расіян пад Славянскам

За чатыры дні знішчаны дзясяткі адзінак лёгкай тэхнікі акупантаў.

Байцы 81-й асобнай аэрамабільнай Слабажанскай брыгады ДШВ Узброеных Сіл Украіны за чатыры дні паразілі каля шасцідзесяці адзінак лёгкай тэхнікі расійскіх войскаў на Славянскім напрамку.

Пра вынікі працы паведамілі у брыгадзе ў суботу, 11 ліпеня.

Па словах вайскоўцаў, такія страты прымушаюць праціўніка змяняць тактыку: расійскім падраздзяленням даводзіцца выбіраць паміж перасоўваннем пешшу на значныя адлегласці і спробамі прарыву на тэхніцы, якая таксама становіцца мэтай для ўкраінскіх дэсантнікаў.

«Цяпер праціўнік двойчы падумае: ці пераадольваць дзясяткі кіламетраў пешшу, ці спрабаваць прарвацца на колах. Але і гэта ім не дапаможа», — адзначылі ў брыгадзе.

10 ліпеня Генеральны штаб Узброеных Сіл паведаміў, што на Славянскім напрамку абаронцы адбілі 26 расійскіх атак у бок Крывой Лукі, Рай-Аляксандраўкі і Мікалаеўкі, а таксама ў раёнах Рэзнікаўкі і Закотнага.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках