11 лiпеня 2026, Субота, 12:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-палітвязню Ігару Карнею анулявалі беларускі пашпарт

6
Экс-палітвязню Ігару Карнею анулявалі беларускі пашпарт

У Партугаліі ён застаўся без законных дакументаў.

Былы палітвязень і журналіст Ігар Карней, вызвалены па дамоўленасцях з ЗША 21 чэрвеня 2025 года, застаўся ў Партугаліі без ніводнага законнага дакумента. Пра гэта ён напісаў у сваім акаўнце ў Facebook.

«Посткаланіяльны бамж: мінус — віза і пашпарт, плюс — замарожаны працэс «абароны». Урэшце скончылася і апошняя паперка, якая надавала хоць якую-небудзь легітымнасць на гэтым свеце. Гэта я пра нацыянальную літоўскую візу, якую атрымаў неўзабаве пасля чэрвеньскага выдварэння-2025 — першай з больш-менш масавых здзелак у гандлі палітзэкамі», — напісаў Ігар Карней.

Экс-палітвязень распавёў, што спачатку не змог легалізавацца па праграме ўз'яднання сям'і, бо ад яго запатрабавалі даведку аб несудзімасці. Пасля гэтага ён быў вымушаны падаць заяву на атрыманне міжнароднай абароны. За гэты час стала вядома, што ў Беларусі анулявалі яго пашпарт.

«Ну і кантрольны стрэл — ужо з «крыштальнага сасуда». Цяжка сказаць, калі гэта адбылося, але даведаўся, як пайшлі першыя сігналы ад выдварэнных калег: крывавы рэжым у бонусным фармаце дробнай падласці ануляваў пашпарт, нягледзячы на тое, што ў ім прапісаны тэрмін дзеяння да 2030 года».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках