«Белпошта» будзе спаганяць камісію пры выплаце буйных міжнародных пераказаў
2- 10.07.2026, 19:36
Змены пачнуць дзейнічаць ужо з 11 ліпеня.
«Белпошта» будзе спаганяць камісію пры выплаце міжнародных паштовых пераказаў, якія перавышаюць пэўны памер.
Змены пачнуць дзейнічаць ужо з 11 ліпеня 2026 года. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.
У прыватнасці, за выдачу і падлік наяўных грошай у аддзяленнях паштовай сувязі або з дастаўкай дадому ўводзіцца плата ў памеры 0,5% ад сумы, якая перавышае 2000 на працягу каляндарнага месяца.
Камісія не будзе спаганяцца з сацыяльна значных негандлёвых плацяжоў, удакладнілі ў «Белпошце». Аднак атрымальніку неабходна будзе прад'явіць дакумент (арыгінал або завераную копію), які пацвярджае адпаведны статус грашовага паступлення.
Да сацыяльна значных негандлёвых плацяжоў адносяцца, напрыклад, пенсіі, аліменты, дзяржаўныя дапамогі і інш.