Мінабароны правядзе мабілізацыйнае вучэнне ў Гродзенскай вобласці
2- 8.06.2026, 12:20
- 1,708
З 17 па 26 чэрвеня.
Мінабароны Беларусі 17–26 чэрвеня правядзе мабілізацыйнае вучэнне з ваеннымі камісарыятамі Гродзенскай вобласці.
«Будуць адпрацоўвацца пытанні па дакамплектаванні ваенных камісарыятаў шляхам прызыву ваеннаабавязаных на ваенныя зборы з наступным іх удзелам у вучэнні ў складзе ваенных камісарыятаў», — паведамілі ў прэс-службе.
Адзначаецца, што прызваныя будуць «удасканальваць вайсковыя веды, асвойваць узбраенне і ваенную тэхніку», вучыцца выконваць задачы, якія паступаюць ад кіраўнікоў вучэнняў, што патрабуюць аператыўных рашэнняў і дзеянняў.
«Плануецца адпрацоўка пытанняў апавяшчэння і яўкі ваеннаабавязаных і транспартных сродкаў у пункты папярэдняга збору. Грамадзянам будуць уручвацца павесткі аб неабходнасці прыбыцця ў пункты збору ваеннаабавязаных для звяркі асабістых даных», — дадалі ў міністэрстве.