Ізраіль нанёс удары па Ірану
- 8.06.2026, 7:44
- 4,278
ЦАХАЛ атакаваў пускавыя ўстаноўкі рэжыму аятолаў.
Сілы абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) у панядзелак, 8 чэрвеня, заявілі пра ўдары па ваенных аб'ектах Ірана ў адказ на іранскую атаку балістычнымі ракетамі 7 чэрвеня, піша CNN.
Паводле даных ізраільскіх вайскоўцаў, яны атакавалі захад і цэнтр Ірана. Дзяржаўныя СМІ Ірана паведамлялі пра выбухі ў Тэгеране, Табрызе і Ісфахане.
Корпус вартаўнікоў ісламскай рэвалюцыі заяўляе, што ЦАХАЛ ужыў «балістычныя ракеты паветранага базавання».
Паводле слоў пасла Ізраіля ў ЗША Ёхіэля Лейтэра, ізраільскія вайскоўцы нанеслі ўдар па іранскіх пускавых установках ракет класа «зямля-земля» і аб'ектах інфраструктуры, не звязаных з энергетычным сектарам. Ён заявіў, што «ніводная паважная краіна ў свеце не цярпела б такога нападу», маючы на ўвазе іранскі ракетны абстрэл напярэдадні.
Увечары 7 чэрвеня Іран атакаваў Ізраіль балістычнымі ракетамі. Гэта адбылося пасля ўдару Ізраіля па «Хезбале» ў сталіцы Лівана Бейруце 28 мая — першая за тры тыдні бамбардзіроўка раёна ліванскай сталіцы.