Армяне адказалі Лукашэнку
8- 8.06.2026, 8:32
- 12,498
Краіна не хоча быць васалам Крамля.
Да ранку 8 чэрвеня ЦВК Арменіі апрацавала 94% бюлетэняў. Партыя «Грамадзянская дамова» прэм’ер-міністра Нікола Пашыняна атрымала 50,07% галасоў. Прарасійскія партыі прайграюць выбары.
Варта адзначыць, што ў выбарчую кампанію ў Арменіі актыўна ўмешваўся Лукашэнка. 31 мая дыктатар пачаў пагражаць армянам «украінскім сцэнарыем» з-за збліжэння з Еўрапейскім саюзам.
«Армянам трэба быць вельмі асцярожнымі, каб, барані божа, не паўтарыць таго, што адбылося ва Украіне… Ва Украіне ўсё дакладна так пачыналася… Каб яны, армяне, якія толькі што выйшлі з адной вайны, не трапілі ў цяжкую сітуацыю ў сувязі з гэтым. Не трэба спяшацца. Трэба проста падумаць, трэба быць мудрымі людзьмі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы па выніках саміту ЕАЭС у Астане.
Ён дадаў, што народ Арменіі павінен «выказаць сваё меркаванне» па гэтым пытанні.
Вынікі выбараў паказваюць, што армяне, выбраўшы партыю Пашыняна, адназначна выказалі сваё меркаванне і выразна адказалі Лукашэнку.