На трасе Мінск — Дзяржынск сутыкнуліся шэсць аўтамабіляў
5- 27.06.2026, 17:54
- 2,388
Вадзіцель Porsche шпіталізаваны.
Масавае ДТЗ адбылося раніцай 27 чэрвеня ў Дзяржынскім раёне. На трасе Р-1 (Мінск — Дзяржынск) сутыкнуліся адразу шэсць аўтамабіляў.
Паводле папярэдняй інфармацыі, каля 11:30 на 26-м кіламетры аўтадарогі 22-гадовы вадзіцель Tesla здзейсніў папутнае сутыкненне з Porsche, за рулём якога знаходзіўся 31-гадовы мужчына. Пасля гэтага ў аўтамабілі, якія ўжо сутыкнуліся, урэзаліся BMW, Lancia, Citroen і Chevrolet.

У выніку аварыі вадзіцель Porsche атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
