У Мінску затрымалі мужчыну, які ўдарыў жанчыну, якая спявала песню пра Ісуса
- 27.06.2026, 1:13
Ён патлумачыў, што яму не спадабалася, што пенсіянерка гучна спявала.
У Мінску затрымалі падазраванага ў нападзе на пенсіянерку Валянціну Уціну, якая ў вагоне метро спявала песню пра Ісуса Хрыста.
Відэа пра інцыдэнт днямі з'явілася ў сацыяльных сетках. У роліку Валянціна Уціна распавяла, што на яе накінуўся невядомы каля станцыі «Плошча Леніна»:
«Ну, я заспявала „Слава Ісусу“. Ён схапіў, ударам кулака разбіў мне нос», — распавяла жанчына.
На відэа звярнулі ўвагу ў МУС. Аператыўнікі знайшлі сведкаў канфлікту. Тыя пацвердзілі, што незнаёмец штурхнуў пажылую жанчыну.
Валянціна Уціна пасля нападу. Скрыншот: instagram.com/oljmamontova
Падазраванага знайшлі і затрымалі. Ён патлумачыў, што яму не спадабалася, што пенсіянерка гучна спявала.
«На дадзены момант аператыўнікі ўсталёўваюць усе абставіны і прычыны канфлікту. Па выніках праверкі дзеянням мужчыны будзе дадзена прававая ацэнка», — паведамілі ў МУС.