Ізраіль і Ліван падпісалі пагадненне аб урэгуляванні канфлікту
- 26.06.2026, 23:31
Пагадненне было падпісанае ў Вашынгтоне.
Прадстаўнікі ЗША, Ізраіля і Лівана падпісалі ў Вашынгтоне трохбаковае пагадненне аб спыненні баявых дзеянняў паміж ізраільскай арміяй і ліванскім рухам «Хезбала». Трансляцыя цырымоніі вялася на YouTube-канале Дзярждэпартамента ЗША.
Дакумент падпісалі пасол Ізраіля ў ЗША Ехіэль Лейтэр і пасол Лівана ў ЗША Нада Хамадэ Моавад. У цырымоніі таксама ўдзельнічаў дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа. Перад гэтым бакі правялі чатырохдзённыя перамовы ў Вашынгтоне.
Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху заявіў, што ізраільскія вайскоўцы будуць выведзеныя з двух раёнаў на поўдні Лівана — на поўнач і на поўдзень ад ракі Літані. Пры гэтым Ізраіль працягне ўтрымліваць «жоўтую лінію» на поўдні Лівана, пакуль «Хезбала» не будзе раззброеная, паведамляе Axios са спасылкай на ізраільскую крыніцу.