Паветраныя сілы ЗСУ паказалі кадры знішчэння расійскіх балістычных ракет над Кіевам
- 26.06.2026, 22:39
- 2,464
Відэа.
Паветраныя сілы ЗСУ апублікавалі відэа збіцця ўкраінскай супрацьпаветранай абаронай расійскіх балістычных ракет над Кіевам у чацвер, 25 чэрвеня.
Адпаведныя кадры баявых дзеянняў СПА апублікаваныя на афіцыйнай старонцы Камандавання Паветраных сіл ЗСУ ў Facebook.
«Баявая аперацыя па знішчэнні варожых балістычных ракет увечары 25 чэрвеня 2026 года. Адно неба, агульная абарона!» — падкрэслілі Паветраныя сілы.