Самалёт урэзаўся ў самы высокі хмарачос Пекіна
6- 26.06.2026, 19:57
- 22,494
Відэафакт.
Невялікі самалёт урэзаўся ў CITIC Tower (China Zun) — самы высокі хмарачос у Пекіне, паведамляе CNN.
Вышыня хмарачоса — 109 паверхаў.
Паводле звестак тэлеканала, з будынка эвакуявалі людзей. На месцы знаходзяцца аператыўныя службы. CNN са спасылкай на апублікаваныя фатаграфіі піша, што ў інцыдэнце мог удзельнічаць лёгкаматорны самалёт Sunward SA60L Aurora, які належыць мясцовай авіяцыйнай кампаніі.
Пасля ўдару на вуліцу ўпалі буйныя абломкі будынка і часткі самалёта. Паводле слоў відавочцы, каго цытуе газета, пасля здарэння жанчыну з траўмай галавы вывезлі на машыне хуткай дапамогі.