26 чэрвеня 2026, Пятніца, 18:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-міністр абароны РФ Іваноў памёр пасля сустрэчы з сябрам-чэкістам?

9
Экс-міністр абароны РФ Іваноў памёр пасля сустрэчы з сябрам-чэкістам?
Сяргей Іваноў

Чэкіст трапіў у бальніцу.

Са смерцю ў Расіі экс-міністра абароны Сяргея Іванова, магчыма, не ўсё чыста.

Пра гэта паведаміў уплывовы расійскі рэсурс «ВЧК-ОГПУ», які звязваюць з расійскімі спецслужбамі.

Паводле яго даных, Іваноў развітаўся з жыццём пасля сустрэчы са сваім уплывовым сябрам-чэкістам.

«Нашы інсайдары сцвярджаюць, што смерць дзіўная і нібыта яна адбылася адразу пасля сустрэчы Іванова і начных пасідзілак з саветнікам-інспектарам пры дырэктары ФСБ РФ Дзмітрыем Шмідтам, з якім яны сябравалі шмат гадоў. Нібыта і сам Шмідт пасля іх трапіў у бальніцу», — паведаміў рэсурс.

Ён адзначыў, што Іваноў быў адзіным высокапастаўленым прадстаўніком рэжыму, якога дыктатар Уладзімір Пуцін адпусціў «на пенсію» без негатыўных наступстваў. Не быў арыштаваны ніводзін з паплечнікаў былога міністра.

Рэсурс апісвае Іванова як «не асабліва разумнага» і «салдафона пры Пуціне». Паводле яго даных, у экс-міністра пачаліся вельмі сур'ёзныя праблемы са здароўем пасля таго, як яго сын патануў у ААЭ.

«Ён амаль не мог хадзіць. Я не ведаю, якое гэта захворванне, але дакладна гэта была не анкалогія. Яму на працу прыходзіць дапамагалі памочнікі. З-за гэтага ўзніклі чуткі пра злоўжыванне спіртным… Ён ствараў уражанне чалавека, якога мучылі страшныя болі, і яму ўсё было цяжка рабіць. Нават рухацца, таму Пуцін пагадзіўся адпусціць яго з пасады кіраўніка АП РФ без усялякіх наступстваў. Потым, нібыта, яго неяк падправілі, ён відавочна адчуваў сябе значна лепш», — распавёў канал.

Іваноў — равеснік Пуціна, на момант смерці яму было 73 гады. Ён выхадзец з пецярбургскага КДБ, як і расійскі дыктатар. Узначальваў Міністэрства абароны Расіі ў пачатку 2000-х, у момант анексіі Крыму займаў пасаду кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта РФ. У 2016-м быў адправлены ў адстаўку і больш не займаў важных пасадаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках