25 чэрвеня 2026, Чацвер, 9:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гучныя выбухі чуюцца ў Крыме: гарады ахутала цемра

6
Гучныя выбухі чуюцца ў Крыме: гарады ахутала цемра

Пад удар трапілі Балаклаўская і Таўрычская ТЭЦ.

Крым у ноч на чацвер масава накрылі бязпілотнікі, што ляцелі на паўвостраў з усіх бакоў. У гарадах і населеных пунктах фіксуюць выбухі і адключэнні электраэнергіі.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на OSINT-каналы.

Першамайскі, Краснапярэкупскі, Сімферопальскі раёны, уласна Сімферопаль і Севастопаль, Еўпаторыя і Ялта — і гэта яшчэ не ўсе месцы, дзе зафіксаваныя палёты дронаў і выбухі.

Таўрычская і Балаклаўская ТЭЦ апынуліся пад абстрэлам, з-за чаго паведамляецца пра масавыя адключэнні святла. Напрыклад, Ялта на пэўны час цалкам апынулася ў блэкаўце.

Падпісчыкі паблікаў Крыму паведамілі, што дроны занепакоілі і курортную Еўпаторыю.

Цікава, што ўлады паўвострава паведамілі пра паветраную небяспеку толькі пасля другой гадзіны ночы, хоць дроны ляталі ўжо некалькі гадзін. Больш за тое, мабільныя агнявыя групы ў Севастопалі спрабавалі збіваць бязпілотнікі проста над жылымі дамамі, піша «Крымскі вецер».

Паведамлялася таксама пра магутны выбух у раёне аэрадрома «Кача», які адбыўся каля чацвёртай раніцы.

Паблікі масава загружаюць кадры атакі дронаў на энергетычную інфраструктуру Крыму.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках