Застаўся адзіны штрых
1- Аркадзь Бабчанка
- 19.06.2026, 17:28
- 2,692
Яны ж хацелі назад такую краіну?
Ну, дык у чым праблема. У абедзве рукі. Выезд у капіталістычныя краіны цяпер толькі па даведцы з ваенкамата. Батон каўбасы напалову з кардону. Найлепшыя ў свеце самалёты Іл і Ту, якія не лятаюць. Адпачынак на брудным пляжы Анапы ў тры дарогі. Квіткоў няма. Бензіну няма. Катайцеся на аўтобусе.
На ваенны завод — па размеркаванні пасля інстытута. Прыкрэпленыя да мясцовай паліклінікі. Нязменны Брэжнеў дваццаць пяць гадоў на Маўзалеі. Масквашвея, адказ Амерыцы. Халодная вайна. І недзе там за гарызонтам, пра што не прынята асабліва казаць уголас, але ўсе ведаюць — дамоклавым мячом над усімі вісіць інтэрнацыянальны доўг, дапамога братняму народу.
Што, д’ябал вазьмі, не так? Чым яны зноў незадаволеныя? Усё ж як у дзяцінстве. Піянеры там і тут Леніну песні спяваюць. Пачатковая ваенная падрыхтоўка і гульня «Зарніца».
Застаўся адзіны штрых. Апошні.
Украінцы, ведаеце, што гэта на фота? Я вам скажу. Гэта Сясьскі цэлюлозна-папяровы камбінат. Размешчаны ў горадзе Сясьстрой. На месцы былой вёскі Носак. На рацэ, як ні дзіўна, Сясь.
У цудоўным горадзе Сясьстрой я быў гадоў дваццаць таму і мушу адзначыць, што больш арганічнага месца, унутранае змесціва якога настолькі б адпавядала яго назве, я яшчэ не бачыў у сваім жыцці. А вы ж ведаеце, як я люблю арганіку.
Гэта проста квінтэсенцыя ўсяго савковага дэпрэсняка першай паловы дваццатага стагоддзя, прыкладна трыццатых гадоў. Цёмныя шэрыя нефарбаваныя баракі, абшарпаны палац культуры ў цэнтры горада і Сталін-Ленін на плошчы. Што калі пасярод гэтай безвыходнасці закапаць Балабанава з усёй яго чарнухай, ён будзе асвятляць гэтую безнадзейнасць, як мясцовае сонейка.
Дык вось. Гэта першае месца ў вялікім і цудоўным СССР, дзе навучыліся рабіць туалетную паперу. Калі не памыляюся — у 1969 годзе. Праз некалькі гадоў пасля палёту Гагарына ў космас. І за восем гадоў да майго нараджэння.
Да гэтага магутная, кіпучая падціралася лапухам. Ну ці газетай «Праўда» — тыя, хто больш па-арыстакрацку і багацей. Пасля, праўда, таксама.
Падазраю, што, магчыма, і дагэтуль адзінае. Ва ўсякім разе, з моманту пабудовы яно зусім не змянілася. У спорце ж галоўнае — не спыняцца на дасягнутым, так? І заўсёды ісці наперад.
Ну, бензіну ў іх цяпер няма. Засталося вырашыць пытанне з туалетнай паперай.
І Вялікая Цудоўная Расія Мінулага-Будучыні зноў будзе пабудаваная!
Аркадзь Бабчанка, «Фэйсбук»